Адну з вуліц Брэста назавуць у гонар чачэнскага салдата
У Брэсце адну з вуліц назавуць у гонар выхадца з Чачні, загінулага пры абароне крэпасці падчас Другой сусветнай вайны.
Такая дамоўленасць была дасягнута падчас наведвання Беларусі чачэнскай дэлегацыяй, паведамляе “Юга”.
Па словах міністра культуры расійскай аўтаноміі Дзікалу Музакаева, больш за 300 чачэнцаў удзельнічалі ў абароне крэпасці, але ўшанаваныя імёны толькі траіх з іх: Зайндзі Масаева, Магамеда Узуева і Айндзі Лалаева. Імя аднаго з іх і будзе насіць вуліца ў Брэсце.
Акрамя таго, у адным са сквераў горада з'явіцца мемарыяльная дошка, на якой будуць высечаныя імёны чачэнскіх салдат.