Адвакатку Анастасію Лазарэнка асудзілі на 6 гадоў калоніі

Анастасія Лазарэнка / prisoners.spring96.org
Анастасія Лазарэнка / prisoners.spring96.org

11 траўня ў Мінскім гарадскім судзе быў абвешчаны прысуд палітзняволенай адвакатцы Анастасіі Лазарэнка. Суддзя Святлана Чарапанава асудзіла яе на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму, перадаюць праваабаронцы.

Адвакатку прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за "зліў даных сілавікоў і суддзяў у ЧКБ", а таксама за ўдзел у "Маршы за свабоду" ў жніўні 2020-га.

Сама Лазарэнка сваю віну на судзе не прызнала.

На волі ў яе засталіся сталы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе на хваробу Крона.

У жніўні 2020-га Лазарэнка кансультавала людзей каля ІЧУ на Акрэсціна.

Як распавядала Еўрарадыё, жанчыну затрымалі ў чэрвені 2022-га. Яе дом штурмавалі сілавікі з аўтаматамі і ў бронекамізэльках. Падчас судовага працэсу аднаго з адвакатаў, які абараняў правы Лазарэнка, зрабілі сведкам па яе справе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі