Адзінаццаць "начных ваўкоў" перайшлі беларускую мяжу ў Брэсце

Група расійскіх байкераў з клуба "Начныя ваўкі" пераехала беларускую мяжу ў Брэсце. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

Па яго словах, праз мяжу прайшлі 11 чалавек, якія едуць на 10 матацыклах. Усе яны ўдзельнічаюць у мотапрабегу "Дарогі Перамогі".

Нагадаем, расійскі матаклуб абвясціў пра мотапрабег, які мусіць прайсці праз шэраг еўрапейскіх гарадоў і закончыцца ў Берліне. Акцыя расійскіх байкераў выклікала незадавальненне ў Беларусі ды іншых еўрапейскіх краінах. Так, польская прэм'ер-міністр Эва Копач расцаніла праезд "Начных ваўкоў" па краіне як правакацыю. Польшча і Нямеччына выказаліся супраць праезду расійскіх байкераў.

Беларускія грамадскія актывісты спрабавалі таксама выказацца супраць праезду байкераў. Аднак самай значнай акцыяй стаў толькі танк каля Кургана Славы, упрыгожаны беларускім нацыянальным і ўкраінскім сцягамі.

Для "Начных ваўкоў" пад Мінскам паставілі танк з бел-чырвона-белым сцягам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі