Аэрапорт "Мінск-1" прыпыніў прыём і адпраўку самалёта АН-24 з-за надвор'я
З-за дрэнных умоваў надвор'я аэрапорт "Мінск-1" прыпыніў прыём і адпраўку самалёта АН-24, які выконвае рэйс Мінск-Калінінград. Прыём і адпраўка самалёта немагчымыя з-за моцнага бакавога ветру, тлумачай спецыялісты. Усе пасажыры, якія павінны былі выляцець у Калінінград на гэтым самалёце, былі дастаўленыя з аэрапорта "Мінск-1" у Нацыянальны аэрапорт "Мінск" і перасаджаныя на іншы самалёт. У выніку рэйс быў затрыманы прыкладна на гадзіну. Цяпер вырашаецца пытанне аб тым, як даставіць пасажыраў з Калінінграда ў Минск.
Дарэчы, Нацыянальны аэрапорт Минск працуе ў нармальным рэжыме. Умовы надвор'я не змянілі графік руху самалётаў, ні адзін рэйс не быў адменены.
БЕЛТА
Дарэчы, Нацыянальны аэрапорт Минск працуе ў нармальным рэжыме. Умовы надвор'я не змянілі графік руху самалётаў, ні адзін рэйс не быў адменены.
БЕЛТА