Афіцэраў для М'янмы могуць рыхтаваць у Беларусі (відэа)

Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада сустрэўся з вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі М'янмы Мін Аунг Хлаінгам. Кіраўнік Беларусі заявіў, што лічыць супрацоўніцтва з далёкай азіяцкай краінай перспектыўным. Ён адзначыў добрае стратэгічнае становішча М'янмы, а гэта "можа садзейнічаць развіццю эканомікі нашай краіны", паколькі рэалізуюцца сумесныя праекты, сумесна можна выходзіць і на рынкі іншых краін, інфармуе БЕЛТА.

Падчас сустрэчы гаворка ішла і пра падрыхтоўку ў Беларусі вайскоўцаў з М'янмы. Вось што адзначыў Аляксандр Лукашэнка:

"Мы таксама гатовыя супрацоўнічаць з вамі ў сферы ваенна-тэхнічнай, падрыхтоўкі кадраў, абароны вашай краіны. Мы гэтага не хаваем і ваш візіт гэта засведчыў".

Гаворка на гэтую ж тэму адбылася паміж прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам і Мін Аўнг Хлаінгам. Паводле слоў Мясніковіча, з ініцыятывай падрыхтоўкі афіцэраў для М'янмы выступіў беларускі бок, які гатовы падрыхтаваць "высокакваліфікаваныя кадры", дадае БелаПАН.

Фота — БЕЛТА, planetolog.ru, відэа — АНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі