Афіцэры НАТО могуць стаць студэнтамі Акадэміі МУС Беларусі

Дэлегацыя НАТО сёння ўпершыню наведала Акадэмію МУС Беларусі, паведамляе Белдзяржтэлерадыёкампанія. Прадстаўнікі Паўночнаатлантычнага блока азнаёміліся з Міжнародным навучальным цэнтрам акадэміі і методыкамі навучання. Афіцэраў НАТО цікавяць найперш пытанні супрацьдзеяння гандлю людзьмі і наркатрафіку. А ў Акадэміі немалы досвед падрыхтоўкі замежных спецыялістаў — у навучальным цэнтры атрымліваюць адукацыю дзесяткі афіцэраў з бліжняга і дальняга замежжа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі