Афіцэры рэкамендуюць беларускім жаўнерам здымаць з цела ўпрыгожанні
Афіцэры беларускага войска не ўхваляюць наяўнасць у жаўнераў пірсінгу. Паводле словаў начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Міністэрства абароны генерал-маёра Ігара Глода, прызыўнікам, якія прыбываюць у вайсковыя часці з упрыгожаннямі на целе, рэкамендуюць іх адразу ж зняць.
Прычым тлумачыцца гэта найперш патрабаваннямі гігіены. Пры гэтым адзначаецца, што наяўнасць у прызыўніка пірсінгу ці татуіровак не з’яўляецца падставай для вызвалення яго ад службы ў войску.
Інтэрфакс
Прычым тлумачыцца гэта найперш патрабаваннямі гігіены. Пры гэтым адзначаецца, што наяўнасць у прызыўніка пірсінгу ці татуіровак не з’яўляецца падставай для вызвалення яго ад службы ў войску.
Інтэрфакс