Агент Марадоны: Дыега гатовы адправіцца ў Беларусь

Дыега Марадона. Фота: Reuters​
Дыега Марадона. Фота: Reuters​

Агент аргентынскага футбольнага трэнера, у мінулым легендарнага футбаліста Дыега Марадоны Матыяс Морла пацвердзіў, што той сур'ёзна разглядае варыянт працаўладкавання ў беларускім клубе "Дынама" (Брэст). Перамовы з кіраўніцтвам каманды праходзяць 14 мая.

"Сёння мы сустракаемся з прэзідэнтам клуба, — паведаміў Еўрарадыё Матыяс Морла. — Калі нас задаволяць умовы, угода можа адбыцца. Дыега вельмі рады ўзначаліць каманду і гатовы адправіцца ў Беларусь".

Агент Марадоны: Диего готов отправиться в Беларусь
Дыега Марадона і Матыяс Морла. Фота: @MatiasMorlaAb

У той жа час, прэс-сакратар брэсцкага "Дынама" Вольга Хіжанкова не стала каментаваць чуткі пра перамовы з Дыега Марадонай. А Федэрацыя футбола Беларусі адназначна заявіла, што аргентынец не стане галоўным трэнерам нашай нацыянальнай зборнай.

Цяпер Дыега Марадона сядзіць без працы. Год таму ён узначаліў футбольны клуб "Аль-Фуджайра" з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Аднак аргентынцу не ўдалося выканаць пастаўленую задачу — вывесці клуб у элітную лігу ААЭ. У канцы красавіка ён сам заявіў пра сыход.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі