Агнешка Рамашэўска: МЗС Польшчы будзе фінансаваць "Белсат"

Былая дырэктарка "Белсата" паведаміла Еўрарадыё, што дакумент з МЗС ужо ляжыць на стале прэзідэнта Польскага грамадскага тэлебачання Пятра Фарфала.  Нагадаем, днямі Агнешка Рамашэўска была знятая з пасады за "ігнараванне рашэнняў назіральнай рады", на яе месца прызначылі Беату Паклепа, якая раней была намесніцай дырэктара канала. Пасля гэтага пачалі пашырацца засцярогі, што "Белсат" можа застацца без фінансавання.

Сёння СМІ абляцела цытата з інтэрв'ю Фарфала газеце "Wiadomosci", у якім прэзідэнт TVP выказаўся, што "не разумее прычын", чаму мусіць фінансаваццца "Белсат", і прапанаваў ўраду "плаціць за яго ўсе 100%".

Агнешка Рамашэўска ў інтэрв'ю Еўрарадыё кажа, што фінансаванне "Белсата" з боку Польскага грамадскага тэлебачання складала 1/4, але гэта не былі грошы.

Агнешка Рамашэўска:
"З бюджэта TVP ішло не болей 1/4 фінансавання. Аднак гэта не былі грашовыя аплаты, а карыстанне абсталяваннем, карыстанне спадарожнікам і г. д.". 

Што да выказванняў Пятра Фарфала, дык Рамашэўска дапускае, што гэта было яго асабістае меркаванне, а не меркаванне дырэктара Польскага грамадскага тэлебачання. Тым больш, што на яго стале ўжо ляжаць паперы з МЗС Польшчы.

Агнешка Рамашэўска:"МЗС толькі што сказаў, што яны будуць фінансаваць. І ляжыць на стале спадара Фарфала папера, што будзе фінансаванне. Яно ўжо ёсць".

Агнешка Рамашэўска лічыць, што ніякай небяспекі для "Белсата" ўжо няма. Дарэчы, яна не выключае, што здолее вярнуцца на тэлеканал.

Агнешка Рамашэўска:
"Мяне раней звальнялі з TVP, а я вярнулася. Таму ў мяне пэўны досвед ужо ёсць".


Глядзі таксама па тэме:

Дырэктарку "Белсата" раптам адправілі ў адстаўку


А. Рамашэўска: Я хачу, каб ніхто не сыходзіў, тады я вярнуся

М. Машкевіч: Думаю, у КДБ п'юць шампанскае і будуць атрымліваць узнагароды

Павел Мажэйка: Мой сыход абсалютна звязаны са звальненнем Рамашэўскай

Кіраўніцай тэлеканала "Белсат" прызначаная Беата Паклепа

Якія змены чакаюць "Белсат"?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі