АГП збіраецца правесці свой з'езд нават без санкцыі ўладаў

Чарговы з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі адбудзецца ў Мінску 20 красавіка нават без санкцыі ўладаў. Пра гэта заявіў старшыня партыі Анатоль Лябедзька.  Нагадаем, ужо больш за месяц АГП не можа знайсці ў сталіцы памяшканне для правядзення мерапрыемства, атрымана больш за 20 адмоваў.

Лябедзька расцэньвае дзеянні чыноўнікаў Мінгарвыканкаму "як спланаваную правакацыю", мэта якой "не дапусціць правядзення з'езда альбо стварэнне максімальных перашкодаў пры яго правядзенні".

Сёння старшыня АГП Анатоль Лябедзька выступіў з адкрытым зваротам у гэтай справе да генпракурора і міністра юстыцыі, інфармуе БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі