Акцыя "Чарнобыльскі шлях" скончылася

Акцыя "Чарнобыльскі шлях" скончылася.
Удзельнікі пачалі разыходзіцца. Пра затрыманні ўдзельнікаў пакуль нічога не вядома. Невядомыя ў цывільным спрабуюць забіраць у маніфестантаў сцягі. Каля Чарнобыльскай каплічкі адбыўся выступ Івана Нікітчанкі. Многія ўдзельнікі акцыі паставілі запаленыя свечкі каля каплічкі.

Як паведаміў Анатоль Лябедзька, прыблізна 3-тысячная калона моладзі у коле АМАПаўцаў рушыла ў бок вуліцы Сурганава — той жа дарогай, якой ішлі па "Чарнобыльскім шляху".

Каля плошчы Бангалор пачаліся масавыя затрыманні.

Супрацоўнікі АМАПу акружылі ўдзельнікаў акцыі "Чарнобыльскі шлях" каля плошчы Бангалор. Пачынаюцца масавыя затрыманні. Людзей сажаюць у аўтобусы і аўтазакі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі