Акторка Вера Палякова-Макей возьме ўдзел у навагоднім шоў у Палацы Рэспублікі
Вера Палякова / Sb.by
Акторка тэатра і кіно Вера Палякова-Макей, жонка міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, будзе ўдзельнічаць у навагоднім шоў у Палацы Рэспублікі, паведамляюць "Мінск-Навіны".
Навагодняе казачнае шоў для ўсёй сям'і пастаўлена па п'есе Ганны Багачовай "Чароўная сіла". Шоў пакажуць з 23 снежня па 4 студзеня ў вялікай зале Палаца Рэспублікі. Яго кампазітарам з'яўляецца Сяргей Сухамлін, рэжысёрам-пастаноўшчыкам — Таццяна Самбук (Масква). Музычнае афармленне забяспечыць Прэзідэнцкі аркестр пад кіраваннем Віталя Кульбакова.
Спектаклі будуць ісці тры разы на дзень, кошт квіткоў складае 10-27 рублёў, паведамляюць арганізатары.
Летась Вера Палякова сыграла Бабу-Ягу ў навагодняй казцы "Дзед Мароз і люстэрка чараў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.