Актывіста апазіцыі адлічваюць з магілёўскага ўніверсітэта

Сябра рады арганізацыі "Маладая Беларусь" Уладзіслава Шведа могуць адлічыць з Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам малады чалавек, які навучаецца на 2-м курсе правазнаўства.
Уладзіслаў Швед: "Склалася такая сітуацыя, што я мушу быць адлічаны ў панядзелак. Намеснік дэкана па ідэалогіі па палітычных прычынах не хоча мне ставіць залік па этыцы ўжо 6 раз".

З 10 студзеня ад пачатку сесіі Уладзіслаў не можа дапусціцца да яе, таму ўжо мае два прапушчаныя іспыты. На панядзелак намеснік дэкана Ўладзімір Касценіч прызначыў чарговую пераздачу. Таксама ў панядзелак мусіць быць трэці іспыт, пропуск якога прывядзе да аўтаматычнага адлічэння, кажа Уладзіслаў.

Уладзіслаў Швед студэнт выдатнік, за мінулыя дзве сесіі не мае адзнакі ніжэйшай за 8 балаў.

Уладзіслаў Швед
: "Па выніках двух папярэдніх семестраў у мяне найгоршая адзнака 8 балаў. Я навучаюся на бюджэтнай аснове, у мяне адна з самых высокіх стыпендый, бо я маю сярэдні бал 8,9".

Гэты ціск ён звязвае з дзейнасцю у арганізацыі "Маладая Беларусь", якая апошнім часам праводзіць актыўную кампанію ў горадзе.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі