Алег Воўчак пачне судзіцца з прэзідэнцкай газетай 14 траўня
Стала вядомая дата разгляду пазову Алега Воўчака да рэдакцыі прэзідэнцкай газеты "Советская Белоруссия". Нагадаем, праваабаронца патрабуе прызнаць ганебнымі звесткі, якія былі надрукаваны пра яго ў пачатку сакавіка ў газеце і абавязаць рэдакцыю апублікаваць вынікі суда.
Воўчак патрабуе грашовую кампенсацыю за маральную шкоду ў памеры 70 млн рублёў. Па словах правабаронцы, ён хоча паказаць грамадскасці, што ў Беларусі магчыма адстойваць свае правы.
Алег Воўчак: “Для мяне галоўнае — паказаць грамадскасці, што праваабаронцы не будуць у будучым маўчаць, калі іх абліваюць брудам. І будзем выклікаць іх на своеасаблівую дуэль. Хай прыходзяць у суд і даказваюць, што яны маюць рацыю. Другое — трэба заклікаць да законнасці журналістаў, якія працуюць у дзяржаўных газетах, бо ёсць закон аб сродках масавай інфармацыі, і трэба яго выконваць. Без усялякіх паклёпаў, скаргаў, і друкаваць толькі праўду і сапраўдныя вынікі".