Знарок папрасіў прабачэння ў Пуціна за "жэст смерці"
Яго ён паказаў шведскаму трэнеру на "Мінск-Арэне" (гл. відэа).
Тое здарэнне адбылося падчас паўфінальнага матча хакейнага чэміянату свету паміж зборнымі Расіі і Швецыі. У выніку, галоўнага трэнера расійскай зборнай Алега Знарка дыскваліфікавалі на фінальны матч.
Як паведамляе LifeNews, на сённяшняй цырымоніі ўшанавання хакеістаў і трэнераў расійскай хакейнай зборнай Уладзімір Пуцін распавёў пра размову з Алегам Знарком:
"Я зазірнуў у распранальню адразу пасля фінальнага матча нашай зборнай і, калі віншаваў хлопцаў, пачуў: "Даруйце мне, калі ласка, за мой няварты жэст. Гэтага больш ніколі не паўторыцца". Я, вядома, здзівіўся. Ці мала бывае пры такім напале жарсцяў?! Але сам факт, што ў такі момант, калі пераможцаў не судзяць, галоўны трэнер прамаўляе такія словы, гэта паказвае наш агульны настрой на сумленную выніковую барацьбу".
Відэа выказвання Пуціна можна пабачыць тут.