Алесь Бяляцкі абраны старшынём рады "Нашай Вясны"

Старшынём рады праваабарончага грамадскага аб'яднання "Наша Вясна" абраны Алесь Бяляцкі. Яго кандыдатуру падтрымалі адзінагалосна ўсе 82 удзельнікі ўстаноўчага з'езда арганізацыі, які прайшоў у Мінску 29 сакавіка.
Праваабаронцы сцвярджаюць, што гэта апошняя спроба зарэгістраваць арганізацыю. Раней Мінюст неаднаразова адмаўляў "Нашай Вясне" ў легалізацыі. Арганізацыя была створаная яшчэ ў 1996 годзе пад назвай "Вясна", але ў 2003-м была ліквідаваная паводле рашэння Вярхоўнага суда. Праваабаронцы кажуць, што калі і цяпер зарэгістравацца не атрымаецца, далейшыя спробы "не будуць мець сэнсу".

Агулам у склад рады "Нашай Вясны" ўвайшлі пяць чалавек. Акрамя Алеся Бяляцкага, гэта Ўладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Таццяна Равяка і Марына Станкевіч.

Як адзначыў Бяляцкі, будзе арганізаваная міжнародная падтрымка для легалізацыі арганізацыі ў Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі