Алеся Міхалевіча затрымалі ў Гудагаі (аўдыё)

Алеся Міхалевіча затрымалі ў Гудагаі (аўдыё)

Экс-кандыдат Алесь Міхалевіч затрыманы пры вяртанні на радзіму. Пра гэта палітуцякач паспеў паведаміць у гутарцы з Еўрарадыё.

Затрыманне экс-кандыдата ў прэзідэнты 2010 года адбылося ў Гудагаі. Палітык вяртаўся на радзіму з Вільні. У Беларусі ён не быў апошнія чатыры гады.

Як паведамляла Еўрарадыё, 8 верасня палітэмігрант заявіў пра вяртанне ў Беларусь, бо афіцыйныя ўлады выпусцілі ўсіх палітвязняў. Сам Міхалевіч адзначаў, што яго справу за "масавыя беспарадкі" 19 снежня 2010 года так і не закрылі.

Нагадаем, што Міхалевіч быў арыштаваны разам з іншымі кандыдатамі ў прэзідэнты 19 снежня 2010 года. Увесну 2011 года ён быў выпушчаны з турмы КДБ і паведаміў, што там яго завербавалі для працы на спецслужбы. Пасля гэтага Міхалевіч уцёк з Беларусі і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі