Алкаеў прэзентуе “Расстрэльную каманду” ў перакладзе на польскую мову
Былы начальнік мінскага следчага ізалятара Алег Алкаеў прэзентуе ў Варшаве сваю кнігу “Расстрэльная каманда”, якая была перакладзеная на польскую мову.
Нагадаем, у кнізе распавядаецца пра знікненне беларускіх апазіцыянераў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. "Расстрэльная каманда" была выдадзеная 3 гады таму ў Расіі.
Сам Алег Алкаеў з 2001 года жыве ў Нямеччыне, дзе атрымаў статус палітуцекача.