Аляксандр Глеб зноў не згуляе за зборную, яго заменіць гулец МТЗ-РІПА

Напярэдадні таварыскіх матчаў з камандамі Саудаўскай Аравіі (13-14 лістапада) і Чарнагорыі (18 лістапада) ў зборнай Беларусі адбыліся чарговыя змены. З-за атрыманых траўмаў не прыедуць нападаючы італьянскага "Бары" Віталь Кутузаў і паўабаронца нямецкага "Штутгарта" Аляксандр Глеб. Таксама не выйдзе на поле і паўабаронца мінскага "Дынама" Антон Пуціла. У сувязі з гэтым галоўны трэнер зборнай Бернд Штанге выклікаў у каманду паўабаронцаў Міхаіла Афанасьева з пермскага "Амкара" і Дзмітрыя Шчагрыковіча са сталічнага МТЗ-РІПА.

Як паведамляе "Прессбол", 10 лістапада ў Саудаўскую Аравію паляцяць наступныя гульцы: варатары Юрый Жаўноў і Антон Амельчанка (абодва — "Масква", Расія), Павел Часноўскі ("Вентспілс", Латвія);

абаронцы — Ігар Шытаў, Сяргей Сасноўскі, Максім Бардачоў, Аляксандр Юрэвіч (усе — БАТЭ), Дзмітрый Вярхоўцаў ("Нафтан"), Дзмітрый Лянцэвіч ("Багеміянс", Прага, Чэхія), Сяргей Амельянчук ("Церак", Грозны);

паўабаронцы — Аляксандр Кульчы ("Растоў", Расія), Мікалай Кашэўскі ("Ільічэвец", Марыупаль, Украіна), Цімафей Калачоў ("Крылы Саветаў", Самара, Расія), Міхаіл Афанасьеў ("Амкар", Расія), Сяргей Крывец (БАТЭ), Вячаслаў Глеб ("Шанхай Шэньхуа", Кітай), Сяргей Кісляк ("Дынама", Мінск), Філіп Рудзік ("Нафтан"), Дзмітрый Шчагрыковіч (МТЗ-РІПА).

нападаючыя — Сяргей Карніленка ("Зеніт", Расія), Віталь Радзівонаў (БАТЭ), Леанід Ковель ("Сатурн", Расія).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі