Аляксандр Лукашэнка паляціць у В'етнам (відэа)
В'етнам можа стаць плацдармам для прасоўвання эканамічных інтарэсаў Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі.
У 2015 годзе Аляксандр Лукашэнка наведвае В'етнам. Пра гэты намер кіраўнік Беларусі заявіў 26 лістапада на сустрэчы з генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама Нгуенам Фу Чонгам.
Як інфармуе БЕЛТА, падчас размовы з госцем з далёкай азіяцкай краіны Лукашэнка адзначыў, што значны імпульс развіццю дзвюх краін можа даць сумесная рэалізацыя буйных праектаў. Гаворка ішла пра тое, што В'етнам можа стаць своеасаблівым плацдармам для прасоўвання эканамічных інтарэсаў нашай краіны ў Паўднёва-Усходняй Азіі.
Фота — ria.ru