Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў закрыццё межаў: ніякай палітыкі няма

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў закрыццё межаў: ніякай палітыкі няма

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў закрыццё межаў. Па яго словах, ніякай палітыкі тут няма, гэта часовае рашэнне, выкліканае эпідэміяй COVID-19. Пра гэта ён паведаміў на нарадзе па мерах супрацьдзеяння распаўсюду вірусных інфекцыяў.

Па яго словах, эпідэмічная сітуацыя ў свеце на сённяразвіваецца па адным з самых негатыўных сцэнароў. "Я маю на ўвазе не рэкордныя лічбы захворвання ў большасці еўрапейскіх дзяржаў. І нават не поўны лакдаўн ў некаторых краінах. Відавочна, што шкоду эканомікам будзе нанесены сур'ёзны, але цяпер варта думаць не пра яго", — цытуе яго БЕЛТА.

Беларусь зачыніла межы з усімі краінамі, акрамя Расіі з 1 лістапада. Афіцыйнай прычынай называецца эпідэмія COVID-19. Пры гэтым забарона на ўезд не датычыць замежнікаў, якія прыбываюць у нашу краіну праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. 

Каментуючы для Еўрарадыё гэтае рашэнне, палітолаг Дзяніс Мельянцоў выказаў меркаванне, што сапраўднай прычынай быў не каранавірус, а палітычныя санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі