Беларусь закрывае наземныя межы для замежнікаў з-за COVID-19
З 1 лістапада Беларусь часова прыпыняе перасячэнне мяжы на ўезд для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства / gpk.gov.by
Савет міністраў Беларусі пастанавіў абмежаваць з 1 лістапада перасячэнне мяжы ў сувязі з COVID-19. Беларусь часова прыпыняе перасячэнне мяжы на ўезд для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.
Цяпер замежнікам нельга будзе трапіць у Беларусь праз аўтадарожныя пункты пропуску, пункты спрошчанага пропуску, і пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах, станцыях і ў рачных партах.
Для людзей, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, уведзеныя абмежаванне не распаўсюджваецца.
Таксама дадзенае абмежаванне не распаўсюджваецца на:
1. замежных грамадзян, якія едуць па дыпламатычных і службовых пашпартах;
2. кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый;
3. замежнікаў, якія аказваюць міжнародную бязвыплатную дапамогу Рэспубліцы Беларусь;
4. кіроўцаў транспарту пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;
5. членаў экіпажаў суднаў унутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных цягнікоў;
6. замежнікаў, якія з'яўляюцца мужам і жонкай, бацькамі ці дзецьмі грамадзян Рэспублікі Беларусь;
7. замежнікаў, якія маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
8. замежнікаў, якія маюць дазвол на працу або дакументы на ажыццяўленне працоўнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
9. замежнікаў, якія едуць у Рэспубліку Беларусь па паведамленню пра цяжкую хваробу ці пра смерць блізкага сваяка;
10. замежнікаў, якія ажыццяўляюць перавозкі ствалавых клетак, органаў для трансплантацыі;
11. грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю;
12. замежнікаў, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Пагадненнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь і кабінетам Міністраў Украіны аб спрошчаным парадку праезду ўчастка аўтамабільнай дарогі Славуціч — Чарнобыльская АЭС, які праходзіць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, работнікамі, транспартнымі сродкамі і грузамі Чарнобыльскай АЭС і прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у зоне адчужэння, а таксама замежнымі спецыялістамі, прыцягнутымі да рэалізацыі міжнародных праектаў па закрыцці Чарнобыльскай АЭС, ад 20 студзеня 2009 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.