Аляксандр Лукашэнка сёння паедзе на маладзёжны форум
Ён мае назву "Традыцыі. Моладзь. Будучыня".
Плануецца, што кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з экспазіцыямі выставы, прысвечанымі развіццю маладзёжнага і студатрадаўскага рухаў у нашай краіне. Аляксандр Лукашэнка пагаворыць з маладымі людзьмі, якія ўдзельнічаюць у форуме, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, сёння адзначаюцца 95-я ўгодкі камсамола. З гэтай нагоды Лукашэнка звярнуўся да моладзі з адмысловым віншаваннем.
Фота — ria.ru