Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні сваякам Рыгора Барадуліна

Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.



"Творчасць Рыгора Барадуліна займае асаблівае месца ў айчыннай культуры. У яго вершах і паэмах знайшлі сваё адлюстраванне багаты духоўны свет народа і агульначалавечыя філасофскія і маральныя пытанні. Нездарма яны прыцягваюць увагу чытачоў розных пакаленняў", — гаворыцца ў спачуванні.



"Упэўнены, што памяць пра Рыгора Барадуліна як пра аднаго з вядомых майстроў слова захаваецца ў сэрцах аматараў беларускай літаратуры", — адзначыў Лукашэнка.



Нагадаем, што Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка на 80-м годзе жыцця. Сёння адбываецца яго пахаванне.



Фота — news.21.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі