Аляксандра Дабравольскага дапыталі па справе аб выбуху ў Мінску
Сябра палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Дабравольскага дапыталі ў КДБ па справе аб выбуху ў Мінску. Паводле яго словаў, супрацоўнікі спецслужбаў цікавіліся магчымай
датычнасцю да выбуху былога ўдзельніка незарэгістраванай арганізацыі
"Правы альянс" Юрыя Карэтнікава.
Дабравольскі пацвердзіў, што разам з Карэтнікавым 4 ліпеня знаходзіўся ў Страсбургу ў летнім універсітэце, арганізаваным у рамках Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў.
Таксама Дабравольскі падкрэсліў, што "Карэтнікаў не з'яўляецца прыхільнікам гвалтоўных дзеянняў". Таксама на допыты выклікаліся сябра палітрады АГП Валянціна Палевікова і актывіст Партыі БНФ Аляксандр Шарафановіч, якія таксама былі ў Страсбургу.
БелаПАН