Аляксей Янукевіч: Адзіны кандыдат ад апазіцыі — гэта безнадзейна

Пра гэта лідар Партыі БНФ заявіў у інтэрв’ю БелаПАН. Паводле яго меркавання, дасягненне згоды па абранні адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі на выбары 2015 году выглядаюць амаль безнадзейна. Аднак Янукевіч “цвёрда перакананы”, што альтэрнатывы такому рашэнню няма.

На думку Янукевіча, тут гаворка нават не пра тое, як у цэлым апазіцыя выступіць на выбарах, ці зможа даць грамадству персанальную альтэрнатыву. “Гаворка пра тое, ці зможам мы захаваць суб’ектнасць дэмакратычных сіл”, — падкрэсліў ён.
Пры гэтым палітык лічыць, што ў бліжэйшыя месяц-два наўрад ці будзе дасягнутая згода, калі “не будуць выкарыстаныя новыя метады працы”. У прыватнасці, ён прапануе зрабіць сустрэчы адкрытымі для прадстаўнікоў СМІ — такі грамадскі ціск можа пазітыўна паўплываць на ўзровень адказнасці ў некаторых удзельнікаў працэсу.

Янукевіч адзначыў, што кангрэс дэмакратычных сіл не можа адбыцца, пакуль не будзе дасягнутая дамоўленасць па працэдуры яго правядзення. У найлепшым выпадку ён пройдзе ў пачатку лета наступнага году, лічыць старшыня Партыі БНФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі