Амбасадар Польшчы: у Беларусі павінна быць больш польскіх школ

Ён падкрэсліў, што можна адкрыць яшчэ некалькі такіх школ, паведамляе Polska agencja prasowa.


Амбасадар згадаў пра польскія школы падчас польскага моўнага тэсту, арганізаванага амбасадай у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце 9 чэрвеня.



Лешак Шарэпка заявіў, што ў Беларусі па-польску дома размаўляе не больш, чым некалькі тысяч чалавек. У той час як афіцыйна польская меншасць складае 300 тысяч чалавек. Паводле дыпламата гэта вынік свядомай палітыкі Савецкіх уладаў.



Зараз у Гродна і Ваўкавыску ёсць дзве польскія школы. У іх навучаецца некалькі сотняў школьнікаў. У некалькіх школах польская мова вывучаецца як прадмет і яшчэ ў некаторай колькасці школаў мае статус факультатыўнага прадмета. Агулам польскую мову вывучае некалькі тысяч школьнікаў.



Гэтага, паводле Шарэпкі, недастаткова і польскія школы можна было б яшчэ адкрыць у Лідзе, Шчучыне ці Воранаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі