Амерыканца Эмануіла Зэльцэра рыхтуюць да адпраўкі ў калонію

Асуджанага ў Беларусі грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра рыхтуюць да адпраўкі ў калонію. З СІЗА КДБ яго перавялі ў следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага. Разам з ім туды перавялі і Ўладлену Функ, сакратара Зэльцэра, якая была асуджаная разам з ім.  "Інтэрфакс" нагадвае, што ў жніўні 2008-га Эмануіл Зэльцэр Мінскім гарадскім судом асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за камерцыйны шпіянаж і выкарыстанне фальшывых дакументаў. Уладлена Функ атрымала 1 год пазбаўлення волі за тыя ж злачынствы.

У мінулую пятніцу Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў касацыйную скаргу на прысуд і пакінуў яго без зменаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі