Амерыканская паліцыя арыштавала беларускага хакеіста проста падчас матча

Хоккеист Егор Романов

Ягор Раманаў / unionleader

Падчас нядзельнага матча ў лізе NAHL (другая па сіле юніёрская ліга ЗША) паліцыя арыштавала беларускага абаронца клуба New Hampshire Mountain Kings Ягора Раманава. Гэта адбылося падчас перапынку ў гульні.

Як піша belarushockey.com, арышт правяла паліцыя Джонстаўна. Ён звязаны з непагашаным ордарам на арышт у Нью-Кенсінгтане, выдадзеным два гады таму.

Ордар выдалі, калі 20-гадовы ўраджэнец Беларусі выступаў за пітсбургскі клуб "Эсмарк Старз". Тады Раманава абвінавацілі ў нападзе на аўтамабіль пры абцяжваючых абставінах.

У гэтым сезоне наш суайчыннік правёў чатыры гульні ў NAHL, дзе атрымаў 2 хвіліны штрафу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі