Анатоль Шумчанка: "Справа Шыгалава" будзе мець працяг

Кіраўнік грамадскага аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоль Шумчанка лічыць, што "справа Шыгалава" будзе мець працяг. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Еўрарадыё. Па яго словах, прадпрымальнікі лічаць арышт дырэктара Гандлёвага дома "Ждановічы" Яўгена Шыгалава звычайным перадзелам уласнасці. Шумчанка лічыць, што па меры пагаршэння эканаічнай сітуацыі будзе павялічвацца колькасць "гучных справаў".

Шумчанка: "Фабрыка гучных справаў" у Беларусі працягнецца. Я думаю, яна працягнецца ў дачыненні да тых людзей, якія сёння ў Беларусі маюць грошы. Бо сёння іх у краіне становіцца ўсе менш і менш. А апетыты дзяржавы не змяншаюцца.

Нагадаем, старшыню Савета дырэктараў Гандлёвага цэнтра "Ждановічы" Яўгена Шыгалава падазраюць у незаконным выкарыстанні зямельных участкаў на тэрыторыі рынка. Разам з ім затрыманыя яго намеснікі і дзяржаўны службовец, які займаецца пытаннямі вылучэння зямельных участкаў пад будаўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі