Андрэй Арамнаў не выступіць на чэмпіянаце свету ў Польшчы
У беларускага штангіста траўма сцягна. Ён вырашыў не рызыкаваць і паберагчыся.
У Польшчы працягваецца чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы. Першапачаткова на ім былі акрэдытаваныя 11 прадстаўнікоў беларускай каманды. Аднак 24 кастрычніка стала вядома, што з іх ліку “выпаў” алімпійскі чэмпіён Пекіна Андрэй Арамнаў.
На адной з апошніх трэніровак спартовец адчуў боль у сцягне. На праведзеным па гарачых слядах МРТ знайшоўся мінкранадрыў мышцы. Фактычна, гэта наступства той траўмы, што барысаўчанін атрымаў перад выездам на Алімпіяду ў Лондане, са спасылкай на галоўнага трэнера зборнай Валянціна Кароткіна паведамляе “Прессбол”.
Тэарэтычна Арамнаў мог бы выйсці на памост на анаболіках, але пры гэтым была б вельмі высокая верагоднасць атрымаць больш цяжкую траўму. Паколькі сёлетні чэмпіянат свету не прыносіць алімпійскіх балаў, кіраўніцтва зборнай і сам спартсмен прынялі рашэнне прапусціць галоўны старт сезона ў мэтах паўнавартаснага аднаўлення.
Такім чынам, у катэгорыі да 105 кілаграмаў ад беларускай зборнай ва Вроцлаве выступіць толькі Алег Лобан.