Андрэй Чарнышоў звольнены з пасады галоўнага трэнера ФК “Віцебск”

Былы галоўны трэнер моладзевай зборнай Расіі, маскоўскага “Спартака” і тбіліскага “Дынама” Андрэй Чарнышоў ізноў стаў беспрацоўным – ад паслуг адмыслоўца адмовіўся беларускі “Віцебск”.

Чарнышоў узначаліў клуб з горада на Дзвіне ў сярэдзіне мінулага сезону, а перад стартам цяперашняга меў грандыёзныя планы.


Але словы, як вядома, адно, а справы – цалкам іншае. У трох стартавых турах чэмпіянату Беларусі зусім “Віцебск” тройчы прайграў, і трэнеру паказалі на дзверы. Замену Чарнышову кіраўніцтва “Віцебска” ўжо знайшло ў асобе Сяргея Алейнікава.


Алейникаў поўны рашучасці даказаць, што яго няўдалы трэнерскі досвед у «Тарпеда-ЗІЛ» – толькі прыкрая выпадковасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі