Андрэя Арамнава дыскваліфікавалі на два гады ўмоўна
Алімпійскі чэмпіён 2008 года па цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў дыскваліфікаваны на два гады ўмоўна і пазбаўлены прэзідэнцкай стыпендыі. Такое пакаранне вынесена 20-гадоваму спартсмену па выніках пашыранага пасяджэння прэзідыюма Беларускага цяжкаатлетычнага саюза. Таксама прэзідэнцкай стыпендыі пазбаўлены асабісты трэнер спартсмена Міхаіл Саладар. Нагадаем, Арамнаў двойчы на працягу трох месяцаў затрымліваўся супрацоўнікамі ДАІ ў Барысаве за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, апошні раз — у канцы лютага.
Паводле слоў намесніка міністра спорту і турызму Дзмітрыя Шычко, "першапачаткова планавалася вынесці вельмі жорсткае рашэнне, аж да дыскваліфікацыі і адлічэння са штату нацыянальнай каманды", аднак, "улічваючы маладосць, раскаянне Арамнава, яго жаданне працягнуць працу, санкцыі было вырашана змякчыць".
Паводле слоў Шычко, калі на працягу выпрабавальнага тэрміну Андрэй Арамнаў зноў парушыць закон, ён будзе дыскваліфікаваны і выведзены з каманды.
БелаПАН