Ангела Меркель — самая ўплывовая жанчына свету па версіі Forbes

Часопіс Forbes агучыў новую версію 100 самых уплывовых жанчын свету. Ачольвае спіс канцлер Нямеччыны Ангела Меркель (пяты раз запар!). Хілары Клінтан, якая на выбарах прэзідэнта ЗША ў 2016-м можа стаць кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі, толькі другая. Дарэчы, 10-е месца займае жонка цяперашняга амерыканскага прэзідэнта Мішэль Абама.

Сярод 100 самых уплывовых жанчын свету няма беларусак. Аднак там прысутнічае прадстаўніца Польшчы — прэм'ер-міністр Эва Копач, у яе 40-е месца. Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні апярэдзіла яе на чатыры пазіцыі.

Цалкам спіс Forbes можна паглядзець тут.

Фота: AFP, АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі