Анхар Кочнева: “Відэа з захопленай у палон беларускай ― не пастаноўка”

“Яны пакуль не званілі. На сувязь не выходзілі ні з пасольствам, ні з кім-небудзь яшчэ”, — паведамляе Еўрарадыё вядомая сірыйская журналістка Анхар Кочнева. Яна цікавіцца лёсам беларускай і малдаўскай танцоўшчыц, якіх захапілі ў палон. 

Еўрарадыё: Эксперты, а дакладней былыя сірыйскія вайскоўцы, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі, выказалі меркаванне, што відэа — пастаноўка…

Анхар Кочнева: Гэта поўная лажа, ганіце іх ботамі. Кампетэнтнасць гэтых экспертаў выклікае пытанні. Гэта відэа не пастаноўка, такая версія выключаная. Тут у Сірыі мы маем звесткі, што яны захопленыя ў палон і знаходзяцца ў нашай краіне.

Дарэчы, ужо вядома, што малдаванка Карына Кольца, трапіўшы ў Сірыю, звязалася па тэлефоне з братам. Таму вядомыя акалічнасці выкрадання. У палон яна трапіла, калі прыйшла ў госці да сваёй сяброўкі Святланы. Выкраданне адбылося на тэрыторыі Лівана, у жытле беларускі.

Фота topwar.ru і са старонкі ў сацсетках Святланы Маркіяновіч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі