Беларуска, якая ўцякла з сірыйскага палону, вярнулася ў Беларусь

Сваякі дзяўчыны паведамілі Еўрарадыё, што яна прыляцела ў Беларусь з Лівана ў суботу. Пачуваецца Святлана нармальна.


Ужо раніцай у панядзелак па яе прыехаў супрацоўнік МЗС і міліцыя. Яе павезлі дапытваць у аддзел унутраных спраў.


Нагадаем, што 12 жніўня ў сеціве з’явіўся відэазапіс, на якім беларуска Святлана Маркіяновіч і малдаванка Карына Кольца пад дуламі аўтамата з паперкі прызнаваліся ў супрацоўніцтве з “Хезбалой”. Праз месяц жанчыны здолелі ўцячы з палону. Па іх словах, схаваліся ў мячэці і адтуль праз імама выйшлі на дыпламатаў. З Сірыі жанчын перавезлі ў ліванскі горад Джунія, дзе яны працавалі ў забаўляльным клубе “Кобра”. Святлане аднаўлялі дакументы, увесь гэты час яна была ў гатэлі “Сэнт Габрыэль”.

Святлана Маркіяновіч: За нас патрабавалі выкуп у 1 мільён долараў - першае інтэрв'ю Святланы пасля вызвалення

На фота: Святлана Маркіяновіч пасля допыту ў жодзінскай міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі