Антон Кушнір: Нам не далі своечасова падаць пратэст на Алімпіядзе

Антон Кушнір: Нам не далі своечасова падаць пратэст на Алімпіядзе

Беларуская зборная хацела, але не змагла аспрэчыць балы, якія паставілі фрыстайлісту Антону Кушніру

Нагадаем, што Кушнір не здолеў прайсці ў фінал спаборніцтваў на Алімпіядзе-2018: яму паставілі нізкія ацэнкі. На гэты факт звярнуў увагу нават Аляксандр Лукашэнка, які заявіў, што "па трывозе" ўначы падняў МЗС і напісаў ліст кіраўніцтву Міжнароднага алімпійскага камітэта. 

У інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1", якое выйшла ўвечары 21 лютага, Антон Кушнір распавёў, што трэнер фрыстайлістаў Мікалай Казека спрабаваў апратэставаць выстаўленыя нізкія адзнакі. "Трэба было падаць пратэст на працягу 15 хвілінаў, але нам гэтага не далі зрабіць", — распавёў спартовец.

На пытанне пра сваю далейшую спартовую кар'еру Антон Кушнір адказваць не стаў: "Не гатовы пакуль адказваць, стараюся адкладаць гэтыя думкі на потым".

Пакуль што ён плануе пасля вяртання ў Беларусь паехаць усёй сям'ёй у аграсядзібу, каб адпачыць пару-тройку дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі