Антоненка падпісаў кантракт з “Дынама”, а Касцючонак аддаў перавагу Маскве
Ветэран зборнай Беларусі па хакеі Алег Антоненка падпісаў кантракт з мінскім “Дынама”. Летам былы трэнер “зуброў” Глен Хэнлан адмовіўся ад паслуг форварда, і Антоненка пачатак сезона правёў у складзе дэбютанта КХЛ екацярынбургскага “Аўтамабіліста”.
Там беларус закінуў чатыры шайбы і аддаў 3 галявыя перадачы.
Тым часам абаронца беларускай зборнай Віктар Касцючонак замест мінскага “Дынама” аддаў перавагу маскоўскаму “Спартаку”. Ён ужо падпісаў кантракт з расійскім клубам і прыступіў да трэніровак, перадае БЕЛТА.
Пачатак сезона беларус правёў у хабараўскім “Амуры”, дзе быў капітанам каманды. Аднак 5 лістапада кантракт з Касцючонкам быў скасаваны. Пасля сыходу з “Амура” абаронцам цікавіліся “зубры”, але Віктар абраў “Спартак”.