Апакаліпсісу ў Пензенскай вобласці чакаюць шасцёра беларусаў

Беларускія міліцыянты ўстанавілі асобы грамадзян нашай краіны, якія тыдзень таму замуравалі сябе ў пячоры ў Пензенскай вобласці Расіі. Па інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у зямлянцы знаходзяцца шасцёра жыхароў Жабінкаўскага, Кобрынскага і Столінскага раёнаў Брэсцкай вобласці.

Таксама ў пячоры знаходзіцца ўраджэнка Украіны з трыма непаўналетнімі дзецьмі, якая мае від на жыхарства ў Беларусі.

Ва ўпраўленні ўнутраных спраў Брэсцкай вобласці паведамілі, што лідэр сектантаў Пётр Кузняцоў, якога днямі арыштавалі расійскія праваахоўнікі, у красавіку 2007 года быў дэпартаваны з Беларусі за парушэнне пашпартна-візавага рэжыму.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі