Апазіцыя патрабуе правесці выбары, а не фарс

Апазіцыя патрабуе правесці выбары, а не фарс

На сядзібе Аб'яднанай грамадзянскай партыі прайшоў круглы стол, прысвечаны сёлетняй выбарчай кампаніі. Удзельнікі круглага стала прынялі адмысловую заяву, у якой назвалі першы этап выбараў "фальшывай імітацыяй", перадае Радыё Свабода.

У сходзе прынялі ўдзел апазіцыйныя палітыкі, якія не прымаюць удзел у выбарчай кампаніі. У сваёй заяве яны адзначылі: "Мы заяўляем пра свой няўдзел у выбарчым фарсе і згадваем грамадзянам краіны пра іх права, якое замацавана ў 65 артыкуле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — асабіста вырашаць, ці ўдзельнічаць у выбарах".

Падпісанты запатрабавалі правесці ў Беларусі "вольныя і сумленныя выбары па стандартах АБСЕ, якія адновяць давер людзей да дзяржавы, выведуць краіну з эканамічнага і палітычнага тупіку і створаць магчымасці для цывілізацыйнага дэмакратычнага развіцця". Таксама яны дамовіліся пра сумесную сістэму назірання за выбарамі.

Сярод тых, хто падтрымаў заяву, — лідар АГП Анатоль Лябедзька і яго намеснік Леў Марголін, Сяргей Калякін ад Партыі левых "Справядлівы свет", Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі з БХД,  Ірына Вештард з БСДГ, Алесь Арастовіч ад БСДП (НГ), апазіцыйныя палітыкі Вацлаў Арэшка, Валянціна Свяцкая, Віктар Карняенка.

Заяву потым прапануюць для зацвярджэння палітычным партыям і грамадскім арганізацыям, прадстаўнікі якіх узялі ўдзел у круглым стале.

Фота: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі