Апазіцыя ў Венесуэле ладзіць мільённыя пратэсты
Мільёны венесуэльцаў далучыліся да ўсеагульнага страйку. Яны патрабуюць ад прэзідэнта Нікаласа Мадуру адмяніць скліканне новага парламента, перадае Бі-Бі-Сі.
У цяперашняй Нацыянальнай асамблеі большасць мае апазіцыя. Мадура хоча замяніць яе новым парламентам, які атрымае паўнамоцтвы па змене канстытуцыі краіны.
Паводле звестак актывістаў, падчас пратэстаў загінуў жыхар ускраіны Каракаса і два маніфестанты ў горадзе Валенсія на поўначы краіны.
Прэзідэнт Мадура абвясціў пра масавыя арышты тых, хто, паводле яго слоў, перашкаджае "простым венесуэльцам" атрымліваць асалоду ад "працы і кахання". Паводле мясцовых праваабаронцаў, па ўсёй краіне арыштаваныя 360 чалавек.
Калумбія, Францыя, ЗША, Іспанія і ЕС у цэлым заклікалі Мадура прыслухацца да пратэстоўцаў і адмяніць скліканне асамблеі.
Мадура лічыць, што новая канстытуцыя неабходная, каб прадухіліць замежную змову супраць яго праўлення.