Апазіцыянеры "штурмавалі" ў Мінску будынкі МУС і генпракуратуры

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька, сябра Партыі БНФ Юрый Карэтнікаў, сябра ініцыятывы "Еўрапейская Беларусь" Павел Кур'яновіч, лідэр зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Зміцер Дашкевіч сёння перадавалі ў МУС і генпракуратуру патрабаванні аб ліквідацыі спісу палітневыязных.
Спачатку яны прыйшлі да будынку Міністэрства ўнутраных спраў, начапіўшы на сябе шыльды "Палітвязень №1", "Палітвязень №2" і г. д. Аднак міліцыянты палітыкаў у будынак не пусцілі, нават выштурхнулі з ганку.

Тады апазіцыянеры пайшлі да генпракуратуры і пасля доўгай штурханіны з аховай, якая паводзіла сябе досыць жорстка, Лябедзьку і Дашкевічу ўдалося прарвацца ў будынак. Яны перадалі зварот намесніку начальніка аддзела па працы з грамадзянамі Міхаілу Вавуле.

Пасля перадачы копіі звароту ў амбасаду Францыі, якая старшынствуе ў ЕС (для вярхоўнага камісара ЕС па пытаннях замежнай палітыкі Хаўера Саланы), апазіцыянеры вярнуліся да будынку МУС. На гэты раз зварот у іх прынялі, паведамляе "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі