Апазнаныя два невядомыя жаўнеры ІІ Сусветнай вайны

Па медальёнах загінулых пад Гроднам чырвонаармейцаў удалося адшукаць 2-х жаўнераў, якія лічыліся зніклымі. Імі выявіліся два ўкраінцы: жыхар Кіеўшчыны Лаўрэнці Русенка (яму было 33 гады) і ўраджэнец Луганшчыны Дзяніс Савасцьянаў (31 год).  Праз запыты ўдалося адшукаць сваякоў аднаго з загінулых — дачку і сына, якія збіраюцца прыехаць на магілу бацькі. Парэшткі чырвонаармейцаў у гэтыя выходныя перазахаваюць на могілках пад Гроднам.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі