Апошні званок прагучаў для выпускнікоў беларускіх школ

Апошні званок 24 траўня прагучаў для больш чым 90 тысяч выпускнікоў сярэдніх агульнаадукацыйных школ Беларусі і 98 тысяч выпускнікоў базавага ўзроўню адукацыі.
Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі, выпускныя іспыты за курс сярэдняй і базавай школ пройдуць з 26 траўня па 6 чэрвеня.

Выпускныя вечарыны адбудуцца 7—8 чэрвеня. Ужо 12 чэрвеня ў Беларусі пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне. У гэты дзень абітурыенты будуць праходзіць тэст па беларускай мове.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі