Апошняя запіска Віктара Януковіча (фота)

Як вядома, 21 лютага Януковіч на верталёце паляцеў з Кіева ў Харкаў. Акрамя "адказаў на пытанні" харкаўскаму тэлеканалу ён больш нідзе не "засвяціўся". Аднак сёння з'явіліся новыя звесткі. Падрабязна пра далейшыя перамяшчэнні Віктара Януковіча гл. тут.



Арсен Авакаў абнародаваў запіску экс-прэзідэнта, у якой ён адмаўляецца ад дзяржаўнай аховы. Службоўцы ўпраўлення дзяржаўнай аховы, якія развіталіся з Януковічам, забралі ўсю дзяржаўную зброю і перадалі яе ў МУС Крыма.



Дзе цяпер знаходзіцца Януковіч, невядома. Яго аб'явілі ў вышук па справе па масавых забойствах мірных грамадзян.



Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі