“Apple Tea” другі раз святкуюць дзень нараджэння

Легендарна вядомы беларускі джазавы гурт “Apple Tea” адсвяткаваў свой дзень народзінаў другі раз запар. Публіка так моцна любіць гэты праект, што любы канцэрт “Apple Tea” ператвараецца ў свята. Канцэрт затрымаўся прыкладна на гадзіну і людзі хуценька апанавалі ўсе вольныя месцы. Самыя апошнія госці мерапрыемства “завіслі” ля барнай стойкі.

Калі музыкі выйшлі на сцэну, публіка крыху здзівілася, бо сярод іх не было Косці Гарачага. Замест яго за клавішнымі працаваў Арцём Краснабаеў. (Больш падрабязна чытайце пра гэта ў інтэрв'ю з “Apple Tea” на музычнай старонцы.)

Канцэрт складаўся з дзвюх частак. У першай музыкі паказалі свае аўтарскія кампазіцыі, а ў другой ўжо ігралі добра вядомыя прыхільнікам джаза, так званыя “стандарты”. Другі сэт пачаўся з неверагоднай песні “New York! New York!”, у выкананні Таццяны Лягорскай, ад чаго канцэрт раптам зрабіўся незвычайна ўрачыстым!

Пазней, на здзіўленне слухачам, запеў Ігар Сацэвіч (“Desert Rose”). Загучаў хіт “Hit the Road,Jack. “ і стала зразумела, што прыгожы, па-джазаваму разбэшчаны мужчынскі голас тут належыць не Чарльзу Рэю , а Аляксандру Сапегу! Карацей, сталася так, што амаль увесь склад “Apple Tea” спявае ня горш за сваю ігру. Нават гітарыст выдатна валодае тэхнікай вакальна-гітарных унісонаў.

Праўда,  нажаль, гэта засталося незаўважаным, як і самыя дэлікатныя іправізацыі. Публіка вельмі сціпла рэагавала на мона-выказванні музыкаў падчас ігры. Але ў другім блоку танчылі ўсе! Нават мужчыны ў гумавых сланцах!

Прапануем вам невялікую фота-вандроўку ў той дзень. Атрымлівайце асалоду!

































Пакуль народ святкаваў дзень нараджэння сваіх куміраў, мы абыйшлі колькі людзей з прапановай, перадаць праз радыё свае пажаданні музыкам. Чытайце пра гэта ў навінах шоў-бізу.

Фота: Юра Маціюн

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі