Аптэкам загадалі не прадаваць супрацьвірусныя лекі, а… рэзерваваць
Як даведалася Еўрарадыё, 30% Аксалінавай мазі на Брэстчыне цяпер будзе прадавацца толькі па рэцэптах. У 7 аптэках Брэста і яшчэ 15 цэнтральных раённых аптэках вобласці стварылі адмысловыя рэзервы для супрацьвірусных прэпаратаў. У іх трапляюць 30% лекаў, якія выкарыстоўваюцца не толькі для лячэння ВРВІ і грыпу, але нават для іх прафілактыкі! Такі загад 4 лістапада выдаў Брэсцкі аблвыканкам і мясцовае прадпрыемства “Фармацыя”, якому належыць сетка дзяржаўных аптэк.
“У кожнай цэнтральнай раённай аптэцы і ў 7 аптэках Брэста, кожны раз, калі яны атрымліваюць тавар, 30% яго адкладваецца ў рэзерв. І гэты рэзерв адпускаецца менавіта паводле рэцэптаў, — распавяла Еўрарадыё супрацоўніца прадпрыемства “Фармацыя”. — То бок калі людзі прыходзяць з рэцэптамі, то ім лекавыя сродкі адпускаюцца з рэзерву”.
Паводле дакумента, астатнія 70% антывірусных сродкаў адпускаюцца без рэцэпту лекара, але толькі па 1 упакоўцы ў рукі. Акрамя “Арпетола”, “Рэмантадына” і “Інтэрферона”, згаданых у загадзе, на практыцы у рэзерв трапілі нават прафілактычныя прэпараты, у тым ліку і Аксалінавая мазь.
Супрацоўніца РУП “Фармацыя”: “На дадзеным этапе вельмі добра, што ёсць рэзерв. Чаму? Таму што рэцэпты выпісваюцца тым людзям, якія не займаюцца самалячэннем, а прыходзяць на прыём да лекара. І доктар ім канкрэтна для лячэння захворвання выпісвае “Арпетол” ці “Арбідол”. Не ўсім гаворыцца пра тое, што ёсць рэзерв. Калі чалавек прыходзіць з рэцэптам, то бяруць з рэзерву. А так атрымліваецца, калі няма рэзерву, здаровыя людзі бяруць па 1-2 пачкі, а хвораму нічога не застаецца”.
Аднак пакуль рэзервы запоўніць не ўдаецца: лекі немагчыма купіць як без рэцэпта, так і па рэцэпце. Супрацоўніца “Фармацыі” запэўнівае, што бліжэйшымі днямі сітуацыя зменіцца.
Супрацоўніца РУП “Фармацыя”: “Цяпер такая сітуацыя з гэтымі пастаўкамі, тым больш такі ажыятаж! На сённяшні дзень у аптэках Брэста нават у рэзервах нічога ўжо няма. “Рэмантадын” толькі яшчэ ёсць. Вельмі шмат хворых, вельмі шмат рэцэптаў! Але цяпер, на дадзены момант, на складзе знаходзіцца “Арпетол”, 10 тысяч упаковак. І прывязуць яшчэ па 10 тысяч упаковак — і дзіцячага, і дарослага. То бок заўтра-паслязаўтра гэта зноўку ўсё будзе ў рэалізацыі ва ўсіх аптэках”.
Абмежаванне на продаж антывірусных прэпаратаў распаўсюджваецца сёння толькі на дзяржаўныя аптэкі. Прыватнікі, якія не бачаць у штучным рэгуляванні продажу сэнсу, гатовыя выкласці на прылаўкі ўсё, што маюць. Зрэшты, разводзіць рукамі дырэктар брэсцкай камерцыйнай аптэкі “Бальзам” Вольга Грынюк, са складаў да іх трапляе далёка не ўсё.
Вольга Грынюк: “На жаль, беларускага “Арпетола” нам ні разу не далі. Тлумачаць, што нібыта — пад Лагойскам гэтае прадпрыемства — не паспяваюць напрацоўваць дастатковы аб’ём. Пакуль што, я думаю, насычаюць стацыянары. А ўжо затым дадуць у камерцыйныя аптэкі”.
Пакуль у сталічных аптэках стаяць вялізныя чэргі, а ў абласных напаўняюць створаныя рэзервы, у невялічкіх Мікашэвічах, што на Брэстчыне, грып гатовыя сустрэць у “поўным боекамплекце”. Кіраўнік мясцовай аптэкі №15 Галіна Сінюк распавяла, што супрацьвірусных лекаў у іх няма, але прапанавала лячыцца… гарачкапаніжальнымі сродкамі.
Галіна Сінюк: “Менавіта для лячэння грыпу ў нас сродкаў больш чым дастаткова. “Колдрэкс”, “Фервекс”, “Тэрафлю”, “Антыфлу”, “Камбінэкс” у сіропе, “Эфералганы” і іншыя. У нашай аптэцы сродкаў больш чым дастаткова!”
Між тым, спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя папярэджваюць: папросту збіваць тэмпературу без далейшага лячэння вельмі небяспечна. Запушчэнне інфекцыі можа прывесці да цяжкай пнеўманіі, якую вылечыць амаль немагчыма, і, як вынік, да смерці хворага.
Чытайце таксама:
Кароўкін: “У мяне сёння з 24 дактароў прысутнічае 10 — астатнія хворыя!”
Сёння ў Беларусь завязуць больш за 40 тысяч упаковак “Таміфлю”
Лекары: “Свіны грып” ператварае лёгкія ў кашу
Эпідэміёлаг: Да канца года ад пнеўманіі могуць памерці яшчэ 300 беларусаў
Людзям, якія носяць маскі на вуліцы, пагражае смяротная пнеўманія
Ярмошына: “Заразу разносіць нельга!”
На барацьбу са “свіным грыпам” кінулі студэнтаў-медыкаў