А.Радзькоў: На сумоўі будуць пытанні па матывацыі, а не па спецыяльных ведах

На псіхалагічна-прафесійным тэставанні, якое з гэтага года ўводзіцца пры прыёме на шэраг спецыяльнасцяў, пытанні будуць задавацца не па суме ведаў, а па матывацыі. Напрыклад, “чаму ты хочаш стаць юрыстам, журналістам ці мытнікам?” Пра гэта заявіў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў падчас онлайн-канферэнцыі ў Беларускім Тэлеграфным Агенцтве. “Мы лічым, што абавязкова разам з тэсціраваннем павінна быць выпрабаванне, якое дазволіць выявіць камунікатыўнасць, дзелавыя якасці, сацыяльную спеласць”.

Апроч таго, лічыць міністр, на сумоўі камісія зможа рэкамендаваць, напрыклад, чалавеку, які мае маўленчы дэфект і збіраецца паступаць на спецыяльнасць “аўдыёвізуальныя СМІ”, пайсці на друкаваныя ці на спецыяльнасць – “рэдагаванне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі