Арэнда гандлёвага месца на некаторых рынках каштуе 1500 еўра за месяц

Арэнда гандлёвага месца на некаторых рынках Мінска дасягае 1,5 тысячы еўра ў месяц за 10 квадратных метраў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў лідэр прадпрымальніцкага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка. “Напрыклад, рынак Уручча 3. Стаіць ралет. 138 еўра штомесяц за 6 квадратных метраў. Гэта 23 еўра за квадратны метр. На “Ждановічах” хочуць зрабіць амаль па 46 еўра за квадратны метр. Цяпер там — 36. А вось на “Паркінгу” 10 квадратных метраў каштуюць амаль 1,5 тысячы еўра. 1,5 тысячы еўра бяруць у “Аляксандравым пасажы” за 15 квадратных метраў”.

Анатоль Шумчанка
напісаў зварот у Адміністрацыю прэзідэнта і Камітэт дзяржкантролю з просьбай разабрацца з высокімі коштамі на арэнду.

“У 2005 годзе быў прыняты 148-ы ўказ. Лукашэнка абяцаў па арэндзе навесці парадак. Базавая стаўка сёння складае 10 еўра. Але 10 еўра — гэта толькі базавая стаўка. Нашы гандлёвыя аб’екты навучыліся вельмі добра выкарыстоўваць павышаючы каэфіцыент, хоць прадугледжаны і паніжаючыя. І пры гэтым яны даюць нейкія эканамічныя тлумачэнні. Такія тлумачэнні, пра якія мы ўвогуле нічога не ведаем”.

Прадпрымальнікі прапаноўваюць усталяваць стаўкі не ў еўра, а ў рублях. Акрамя таго Шумчанка просіць улады прыняць захады, скіраваныя на спыненне росту арэнднай платы і пошук механізму яе зніжэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі