Арганізатараў “Лістапада” заклікалі спыніць “прымусовы загон” дзяцей у кіназалы

Арганізатараў “Лістапада” заклікалі спыніць “прымусовы загон” дзяцей у кіназалы

Практыку прымусовага загону дзяцей у кіназалы трэба спыняць. Пра гэта заявіла сябра журы конкурсу фільмаў для дзяцей і юнакоў “Лістападзік”, беларуская пісьменніца Яўгенія Пастэрнак 12 лістапада на сустрэчы, прысвечанай вынікам міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”.

Пісьменніца адзначыла кепскую працу аргкамітэта фестывалю з установамі адукацыі. На яе думку, менавіта няўзгодненасць дзеянняў стала прычынай скандалу, які здарыўся 11 лістапада падчас паказу ў рамках “Лістападзіка” фільма “Брамнік”, які меў узроставае абмежаванне 14+ і распавядаў пра падлеткавую цяжарнасць. На гэты фільм прывялі пяцікласнікаў — паказ давялося прыпыніць, перадае БелаПАН.

Таксама Пастэрнак прыгадала сітуацыю, калі на нямецкі фільм з субтытрамі прывялі першакласнікаў, няздольных хутка прачытаць тэкст. Сябра журы заклікала арганізатараў фестываля адмовіцца ад “прыгнаных у кінатэатры класаў”. На яе думку, трэба супрацоўнічаць не з раённымі ўпраўленнямі адукацыі, а непасрэдна са школамі, з адэкватнымі дырэктарамі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі